У Цхінвалі ідуць вулічныя баі, Саакашвілі аб'явіў усеагульную мабілізацыю

У цэнтры Цхінвалі, сталіцы Паўднёвай Асеціі, цяпер ідуць вулічныя баі. Асноўная частка горада знаходзіцца пад кантролем грузінскіх войскаў. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. У Грузіі аб'яўленая ўсеагульная мабілізацыя рэзервістаў. Саакашвілі заклікаў іх абараняць сваю радзіму.

Савет бяспекі непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція просіць Расію прыслаць дапамогу на працягу гадзіны.