У другім этапе Чэмпіянату свету па хакеі Беларусь згуляе з Канадай
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Маскве 2 траўня завяршыўся першы этап. Вызначыліся 12 камандаў, якія працягнуць барацьбу за медалі, і чатыры зборныя, якія будуць гуляць у турніры за права застацца ў эліце.
Удзельнікі другога раўнда барацьбы за медалі падзеленыя на групы "Е" і "F". Улічаныя ачкі, набраныя ў вочных сустрэчах на першым этапе. Беларусь находзіцца ў невыгодным становішчы, паколькі прайграла і чэхам (2:8), і амерыканцам (1:5).
Стартавае становішча каманд у групе "F", дзе гуляюць беларусы:
Чэхія – 6 (12-5),
Канада – 6 (8-6),
Славакія – 3 (9-6),
ЗША – 3 (8-5),
Нямеччына – 0 (3-8),
Беларусь – 0 (3-13).
Чатыры лепшыя каманды з кожнай групы працягнуць барацьбу ў чвэрцьфінале.
Першым супернікам беларускай
зборнай на другім этапе чэмпіянату свету па хакеі стане каманда Канады – матч
адбудзецца 4 траўня. 6-га Беларусь згуляе са Славакіяй, 7-га – з Нямеччынай.
Усе матчы пачынаюцца ў 15.15 па мінскім часе.