У Дзень незалежнасці мінскія ветэраны змогуць набыць тавары са зніжкамі

У Дзень незалежнасці для мінскіх ветэранаў будзе прадугледжаная сістэма зніжак на тавары і паслугі. А бясплатна скарыстацца тэлефонам яны змогуць не толькі 3 ліпеня, але з 1 па 5 дзень другога месяца лета. Пра гэта 28 чэрвеня на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Анатоль Ражанец.

Анатоль Ражанец: "Для ветэранаў вайны прадугледжана сістэма зніжак на тавары і паслугі паўсядзённага попыту. На цэнтральных аб'ектах гандлю — ГУМ, ЦУМ будуць праведзены выставы і распродажы. У гарадскім грамадскім транспарце будзе ўсталяваны гукавы інфарматар з віншавальным тэкстам".

Удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны таксама змогуць бясплатна тэлефанаваць у іншыя беларускія гарады з хатніх тэлефонаў. Бясплатнымі будуць і званкі ў пунктах калектыўнага карыстання ў перыяд з 1 па 5 ліпеня.