У Дзяржветслужбы Азербайджана няма прэтэнзій да якасці беларускага малака
Азербайджан вывучае сітуацыю з беларускімі малочнымі прадуктамі. Аднак пакуль у гэтай краіне няма прэтэнзій да якасці тавару з Беларусі. Пра гэта 1news.az заявіў Ёлчу Ханвелі, прэс-сакратар Дзяржветслужбы пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі Азербайджана. Нагадаем, што Расія забараніла імпарт амаль паўтары тысячы найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі. Фармальна прэтэнзіі расійскіх санітарных органаў засноўваюцца на новых правілах, якія забараняюць вытворцам пісаць на этыкетках "малако", калі прадукт змяшчае хаця б 1% парашковага малака.