У Егіпце забаранілі вулічныя акцыі і блакуюць інтэрнэт (фота+відэа)
На вуліцы краіны выйшла каля 100 тысяч чалавек. Дэманстрантаў разганялі вадамётамі і газам. У аўторак ў Егіпце прайшла адна з самых масавых за апошні час акцый пратэсту: на вуліцах краіны было каля 100 тысяч чалавек у розных буйных гарадах.
У першыя ж гадзіны ўлады заблакавалі егіпцянам мабільную сувязь, Твітэр, Бамбузер, Фэйсбук ды іншыя папулярныя сайты і сацыяльныя сеткі. У час актыўных дзеянняў напачатку акцыі ў твітэр сыпалася каля 40 паведамленняў у секунду – з такімі тэмпамі егіпецкі тэг #jan25 ужо неўзабаве з'явіўся б у сусветных трэндах, што не было выгадна ўладам. Цяпер у Егіпце кажуць: "Вы заблакавалі нам твітэр – мы заблакуем вам вуліцы!".
Учора натоўп удзельнікаў рассейвалі па дробных вуліцах. А калі стала зразумела, што, нягледзячы на колькасць удзельнікаў, яны маюць дастаткова энергіі і адчаю, што маюць смеласць выйсці адзін на адзін з вадамётам, на іх былі вылітыя дзясяткі літраў слезацечнага газу, а таксама чацвёра ўдзельнікаў загінулі ў шпіталі ад пабояў
Сёння а 14:00 чакаецца паўторная акцыя пратэсту, Егіпет натхніўся Тунісам і таму дзейнічае рашуча.
Нагадаем, Егіптам ужо 30 гадоў кіруе дыктатар Хосні Мубарак. Апазіцыя заклікае да другога дня пратэстаў у працяг учорашняга "Дня Лютасці" пад лозунгамі: "Мубарак, сыходзь!", "Хлеб, воля, годнасць!" і "Мы пойдзем за Тунісам". Да цэнтра Каіра ўжо зараз сцягнутыя 20-30 тысяч паліцыянтаў.