У Ганцавічах да смерці прысудзілі свінню, якая пайшла прагуляцца па горадзе
Да смерці прыгаварылі ў Ганцавічах свінню, якая вырашыла прагуляцца па горадзе. Пра тое, што свіння хадзіла па вуліцы Матросава, у міліцыю паведаміла адна з гараджанак. Міліцыянты злавілі жывёлу і адвезлі яе на бойню райспажыўсаюза. Санітарны доктар агледзеў яе і не выявіў ніякіх хваробаў, таму свінню адправілі на забой.
На наступны дзень з нагоды знікнення жывёлы ў міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка. Там яна і даведалася пра яе лёс. У разабраным выглядзе свінню ёй вярнулі. Як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", да міліцыянтаў кабета прэтэнзій не мае.