У Гарадоцкім раёне сем чалавек пацярпелі ад хатняй каўбасы з мяса дзіка

Сем чалавек, жыхароў Гарадокскага раёна, у тым ліку паляўнічы, апынуліся ў лякарні пасля таго, як пакаштавалі хатняй каўбасы з мяса дзіка. Яшчэ некалькі чалавек, што елі мяса, павінны прайсці прафілактычнае лячэнне. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі сцвярджаюць, што мяса дзіка не прайшло ветэрынарна-санітарную экспертызу, што з'яўляецца сур'ёзным парушэннем правілаў.
Дарэчы, сам паляўнічы - егер мясцовага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і мусіў сачыць за тым, каб мяса дзіка здалі на экспертызу. Сам паляўнічы кажа, што яе мяса прайшло і ніякага трыхінелёзу ў ім не знайшлі”.


У неафіцыйнай размове з нашым карэспандэнтам супрацоўнікі раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў выказалі меркаванне, што егер мог пашкадаваць грошай на экспертызу: заробак егера складае каля 250 тысяч рублёў, а экспертыза каштуе 14 тысяч.