У Германіі знялі з продажу мыла з выявай мячэці на этыкетцы

Крэм-мыла ў дазатары з выявай мячэці ў куце этыкеткі знялі з продажу ў гандлёвай сетцы Aldi на поўдні Германіі пасля скаргаў на сайце крамы ў Фэйсбуку.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на замежныя СМІ. Як палічылі мусульмане, мыла “Ombia — 1001 ноч” з маленькай выявай мячэці на этыкетцы абражае іх рэлігійныя пачуцці.

У сваю чаргу ў заяве крамы гаворыцца, што малюнак на ўпакоўцы павінна было падкрэсліваць усходнюю скіраванасць водару і не быў нацэлены на рэлігійныя пачуцці. Аднак тавар усё ж вырашылі зняць з продажу.