У гэтыя хвіліны распачынаецца ў Лагойску музычны фэст «Бітлз — назаўсёды!»
Пяты год запар у Лагойску сёння пройдзе фэст "Бітлз назаўсёды". Сёлета песні ў стылі Бітлз зайграюць гурты з Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША і Расіі. 7 чэрвеня з 11:30 да 23:30 з аўтавакзалу «Маскоўскі» арганізаваны спэцыяльны маршрут на фэст, каб здолелі патрапіць усе жадаючыя. «Бітлз скарылі сваёй музыкай і песнямі ўвесь свет і здолелі зблізіць людзей нашай планеты. Яны зрабілі ўнёсак у справу ўмацавання братэрства і сяброўства паміж краінамі і народамі», — кажуць арганізатары імпрэзы пра знакамітую лівэрпульскую чацьверку.
На сцэне фэсту выступяць дуэт «Double Fantasy» (Мінск), гурты «Artefact» (Мінск), «Квинт-Ю» (Расія, Сергіеў Пасад), «Оптимальный вариант» (Расія, Масква), «The Beatlemaniacs» (Вялікабрытанія, Ліверпуль), «Puttin' On The Beatles Style» (Расія, Санкт-Пецярбург) і «Liquid Blue» (ЗША, Сан-Дыега).
Уваход на фэст вольны, пачатак а 14:00.