У гістарычным цэнтры Нясвіжа без дазволу Мінкульту знеслі два дамы
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту Ігар Чарняўскі. Па яго словах, нясвіжскія чыноўнікі падрыхтуюць дакументы на знос будынка постфактум. Старшыня таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч кажа, што знесеныя аднапавярховыя дамы былі пабудаваныя ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў гістарычным цэнтры Нясвіжа. Яны знаходзіліся ў паўаварыйным стане. Па словах гісторыка, гэтыя дамы ніколі не з'яўляліся помнікамі архітэктуры і не мелі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Гістарычны цэнтр Нясвіжа, як ні дзіўна, таксама не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, падкрэсліў Астаповіч.
Гістарычны цэнтр Нясвіжа, як ні дзіўна, таксама не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, падкрэсліў Астаповіч.