У Гомелі імгненна раскупілі білеты на сустрэчу з Вахтангам Кікабідзэ
У межах міжнароднага кінафэстывалю "Лiстапад-2010", які праходзіць з 5 па 12 лістапада, у Гомелі ў грамадска-культурным цэнтры сёння адбудзецца творчая сустрэча кінаманаў з вядомым акцёрам, народным артыстам Грузіі Вахтангам Кікабідзэ. Разам з ім гамяльчане змогуць пабачыць заслужаную артыстку Грузіі і народную артыстку СССР Нані Брэгвадзэ. Адзначым, што білеты на сустрэчу былі раскупленыя за лічаныя дні (каштавалі яны 20 тысяч рублёў).
У гэты жа дзень на Гомельшчыне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё "Лiстапада-2010".
Арганізатарам імпрэзы выступіла прадпрыемства "Гомелькінавідэапракат".
У гэты жа дзень на Гомельшчыне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё "Лiстапада-2010".
Арганізатарам імпрэзы выступіла прадпрыемства "Гомелькінавідэапракат".