У Гомелі на 11 гадоў турмы асудзілі "роданачальніцу гандлю рабамі"
На 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ў Гомелі асуджаная сутэнёрша. Акрамя таго, ёй давядзецца выплаціць маральную кампенсацыю пацярпелым дзяўчатам. Аператыўнікі называюць 60-гадовую жыхарку Гомелю "роданачальніцай
гандлю рабамі" ў вобласці. 7 гадоў таму яна стала першай, каго асудзілі
на Гомельшчыне за гандаль людзьмі. Тады жанчына атрымала ўмоўны тэрмін,
а цяпер яе затрымалі падчас вывазу дзяўчат у Турцыю.
Паведамляецца, што акрамя Турцыі, сутэнёрша вывозіла дзяўчат на Кіпр і ў Арабскія Эміраты. Па справе праходзяць 11 пацярпелых дзяўчат. За кожную з іх жанчына атрымлівала ад 7 да 16 тысяч долараў, інфармуе тэлеканал ОНТ.