У Гомелі палкоўнік міліцыі некалькі гадоў забіраў прэміі падначаленых
Крымінальную справу распачала пракуратура Гомельскай вобласці ў адносінах былога камандзіра палка патрульна-вартавой службы міліцыі. Палкоўнік падазраецца ў тым, што на працягу некалькі гадоў забіраў сабе прэміі сваіх падначаленых. Пакуль гаворка ідзе пра суму больш за 15 мільёнаў рублёў.
Як паведамляе БелаПАН, пра незаконныя дзеянні свайго камандзіра восенню 2008-га ва ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС паведаміў адзін з міліцыянтаў. Праверка яго інфармацыю пацвердзіла. У выніку, палкоўніка звольнілі з міліцыі.