У Гомелі праводзіцца кампанія па актывізацыі моладзі напярэдадні выбараў

Гомельскія маладзёвыя няўрадавыя арганізацыі і ініцыятывы стварылі кааліцыю "СТУДыЯ" і праводзяць кампанію па "грамадскай актывізацыі" маладых людзей напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе БелаПАН.

Як паведамілі у прэс-службе ініцыятывы "Гомельскі дэмакратычны форум", у рамках інтэрнэт-ініцыятывы "Кніга скаргаў: не маўчы!" маладыя актывісты прапануюць паведамляць у інтэрнэце аб усіх фактах парушэнняў іх выбарчых правоў.

Паводле слоў адной з лідараў кааліцыі "СТУДыЯ" Дар'і Суворавай, абнародуючы факты парушэнняў, маладыя людзі ствараюць умовы для аб'ектыўнага ўспрымання грамадствам сутнасці беларускіх выбараў.

У маладзёжную кааліцыю "СТУДыЯ" ўваходзяць актывісты арганізацый "Маладая Беларусь", "Гомельскі дэмакратычны форум", а таксама шэраг лакальных маладзёвых лідараў грамадскага сектара, экс-кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў.


Сэрвіс знаходзіцца на нядаўна адкрытым студэнцкім сайце "СТУДыЯ" .