У Гомелі выпускны вечар адзначылі цвярозымі і ў будаўнічых умовах (фота)
Дырэктар адной са школ Гомеля выдаваў атэстаты а пятай гадзіне "выпускной раніцы", прычым толькі цвярозым выпускнікам. 11 чэрвеня ў Беларусі адбыліся выпускныя вечары. Каб абмежаваць колькасць п’яных выпускнікоў, спіртныя напоі ў гомельскіх крамах 11 чэрвеня не прадавалі ўвесь дзень.
З асабістай ініцыятывы кіраўнікі некаторых навучальных установаў прымалі дадатковыя захады па захаванні цвярозасці. Напрыклад, дырэктар адной са школ Гомеля выдаваў атэстаты а пятай гадзіне раніцы 12 чэрвеня. Дакументы з пячаткамі і подпісамі атрымлівалі толькі цвярозыя выпускнікі.
Выпускнікам іншай школы горада давялосяя адсвяткаваць выпускны вечар у будаўнічых умовах. У школе не паспеў скончыцца адзін рамонт, затое пачаўся наступны. Дах актавай залі дэмантуюць, а толькі што пастаўленыя вокны выцягваюць.
Усе выпускныя вечары ў Гомелі распачаліся словамі старшыні гарвыканкама Віктара Піліпца, які павіншаваў выпускнікоў з занчэннем іх першай навучальнай установы і пазычыў удачы надалей.