У Гомельскай вобласці ў вышуку знаходзяцца больш за 1,5 тыс. чалавек
У Гомельскай вобласці ў вышуку знаходзяцца больш за 1,5 тысячы чалавек. З пачатку года ў дачыненні да беглых злачынцаў распачата 856 вышуковых спраў. Яшчэ 725 чалавек застаюцца нязнойдзенымі з мінулага часу, паведамляе агенцтва БЕЛАПАН. 108 са злачынцаў знаходзяцца ў росшуку за цяжкія і асоба цяжкія злачынствы — забойствы, згвалтаванні, разбойныя напады.
Пакуль нічога не вядома пра месцазнаходжанне 519 грамадзян, якія лічацца зніклымі без вестак. Застаецца невядомым таксама месцазнаходжанне 16 непаўналетніх, заяўленых як зніклыя без вестак.
Пакуль нічога не вядома пра месцазнаходжанне 519 грамадзян, якія лічацца зніклымі без вестак. Застаецца невядомым таксама месцазнаходжанне 16 непаўналетніх, заяўленых як зніклыя без вестак.