У гомельскім аўтобусе крымінальнік з нажом напаў на кандуктара

З нажом у руках напаў на кандуктара ў гомельскім аўтобусе крымінальнік. Ён адмовіўся плаціць за праезд і адмовіўся выходзіць з салона, у якім на той час было каля 20-ці пасажыраў.  На шчасце, нажом мужчына толькі пагражаў і, калі кіроўца заблакаваў дзверы, супакоіўся. Праз 5 хвілін прыехалі міліцыянты, якія яго затрымалі. Супраць парушальніка распачатая крымінальная справа за пагрозу забойствам, паведамляе "Комсомольская правда в Белруссии"