У гомельскім СІЗА павесіўся злачынца, асуджаны на пажыццёвае зняволенне
Пракуратура Цэнтральнага раёна Гомеля праводзіць расследаванне па факце гібелі асуджанага. Яго знайшлі павешаным у адзіночнай камеры следчага ізалятара. У сакавіку гэтага года ён з асаблівай жорсткасцю здзейсніў трайное забойства ў вёсцы Ізбынь Хойніцкага раёна. На глебе рэўнасці, такі матыў фігуруе ў матэрыялах справы, ён засёк сякерай жанчыну, з якой пражываў пасля турэмнага зняволення, і яе сястру.
Пад сякеру патрапіла і суседка, якая апынулася выпадковай сведкай злачынства. Незадоўга да яго смерці абласны суд вынес прысуд аб пажыццёвым турэмным зняволенні. Цяпер пракуратуры давядзецца высветліць, ці быў гэта суіцыд або хтосьці “дапамог” асуджанаму загінуць. Прадстаўнікі адміністрацыі следчага ізалятара здарэнне пакуль не каментуюць.
“Народная газета”