У Грэцыі звольняць 15 тысяч чыноўнікаў
Парламент Грэцыі ўхваліў закон, які дазваляе ўраду звольніць 15 тысяч чалавек у дзяржаўных структурах да канца 2014 года.
Гэтая рэформа была адной з умоваў, каб Грэцыя атрымала чарговы транш міжнароднай фінансавай дапамогі ў памеры 2 мільярда долараў.
Новы закон таксама спыніў практыку пажыццёвага замацавання працоўнага месца. На думку крытыкаў, такая мера падтрымлівала "раздзьмутую бюракратыю" ў Грэцыі.
Каля 2000 дзяржаўных службоўцаў будуць звольнены ўжо да канца чэрвеня, паведамляе прэса Грэцыі. У першую чаргу будуць звальняць парушальнікаў і паступова скарачаць пенсіянераў, адзначае ВВС.
Прыняццё законапраекта суправаджалася пратэстамі каля будынка парламента. Пратэстоўцы лічаць, што закон пагоршыць сітуацыю з беспрацоўем у краіне, а яна і так ужо знаходзіцца на беспрэцэндэнтным узроўні.
Фота — ria.ru