У Гродне і ў краінах Еўропы стартуе фэст дакументальнага кіно "Адзін свет"

Падобныя фестывалі адначасова распачнуцца таксама ў Бруселі, Бухарэсце, Вашынгтоне, Вене, Мадрыдзе, Нью-Ёрку, Парыжы, Празе, Сан-Паўла і Сафіі. Фестываль, прысвечаны абароне правоў чалавека, праходзіць у Гродне ўпершыню і ладзіцца рухам “За Свабоду!”. Прагляд па ўсім свеце арганізаваны чэшскай арганізацыяй "People in Need", якая робіць падобны фэст ўжо дзесяты раз. Першы дзень фестываля распачнецца фільмам “Cuba libre!” (“Свабодная Куба”).

У натупныя дні адбудзецца паказ стужак “Тыбет: страчаныя людзі”, “Хто ўбачыць, той паверыць”, “Калок №12 – Косава 1999”, “Чалавечыя парэшткі”. Усе гэтыя фільмы перакладзены на беларускую мову. Іх паказ будзе праходзіць у офісе Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага 48а-44)

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна