У Гродне каўказская аўчарка наладзіла “паляванне” на мінакоў
Каўказская аўчарка, што ахоўвала аўтасервіс на вуліцы Пушкіна ў Гродне, сарвалася з ланцуга і пакусала некалькі чалавек. Падрабязнасці гэтага “палявання” на гродзенскіх вуліцах паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Спачатку сабака напаў на ахоўніка бліжэйшай будоўлі. Ён спрабававаў паваліць мужчыну на зямлю і пакусаць, аднак мужчына здолеў схавацца ў будцы ахоўніка. Сабака працягнуў сваё “паляванне” па горадзе і пакусаў траіх жанчын, якіх сустрэў на сваім шляху.
Пацярпелым адразу ж была аказаная медычная дапамога і прызначаны курс прышчэпак. Ці злавілі аўчарку, невядома. Але па факце нападу на людзей на дадзены момант вядзецца разбіральніцтва”.