У Гродне маладыя юрысты і эканамісты асвойваюць прафесіі будаўнікоў

150 беспрацоўных людзей ва ўзросце ад 14-ці да 31 года зарэгістраваныя ў Гродне ў Цэнтры занятасці. Гэта пераважна выпуснікі юрыдычных і эканамічных факультэтаў. 
Па словах старшыні гарадскога ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзмітрыя Кулака, цяпер больш запатрабаваныя кваліфікаваныя рабочыя — у горадзе каля 150 вакансій па будаўнічых спецыяльнасцях. 

Незапатрабаваным юрыстам і эканамістам прапануюць напрацаваць стаж альбо навучыцца новым прафесіям на т. зв. вучнёўскіх месцах у рамках адмысловай праграмы “Моладзевая практыка”. Упраўленне па працы дамаўляецца з прадпрыемствамі пра стварэнне вучнёўскага месца для маладога працаўніка на паўгады.