У Гродне міліцыя прасіла прабачэння ў сяброў АГП за непрафесійныя дзеянні

Гродзенская міліцыя вярнула актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі 600 асобнікаў газеты "Народная воля". Яны былі канфіскаваныя 5 жніўня, калі сябры АГП збіралі подпісы за рэгістрацыю свайго кандыдата на выбарах.

Паводле слоў кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна, прадстаўнікі міліцыі прынеслі свае прабачэнні за непрафесійныя дзеянні сваіх супрацоўнікаў.

БелаПАН