У Гродне мусіць быць не толькі вуліца імя Быкава, але і мемарыяльная дошка
Акрамя надання адной з гродзенскіх вуліц імя Васіля Быкава, актывісты кампаніі “Гавары праўду!” будуць дамагацца, каб гарвыканкам выканаў сваё рашэнне 2003 году: усталяваў шыльду на доме, дзе жыў славуты пісьменнік. "Падчас збору подпісаў за перайменаванне вуліцы Парыжскай Камуны ў Васіля Быкава нам трапілася інфармацыя пра тое, што пасля ягонай смерці, летам 2003 года, гродзенскі выканаўчы камітэт пастанавіў павесіць мемарыяльную шыльду на доме, дзе была кватэра пісьменніка, — распавёў Еўрарадыё актывіст кампаніі Ігар Ламека. — Мы хацелі б нагадаць уладам пра слушнае, але да сённяшняга дня не выкананае, рашэнне".
Эскіз шыльды зрабіў скульптар Уладзiмiр Панцялееў. Зацверджаны быў і надпіс: "Васiль Быкаў, народны пiсьменнiк Беларусi, Герой сацыялiстычнай працы, лаўрэат Ленiнскай i Дзяржаўнай прэмiй, жыў i працаваў у Гродне з 1947 да 1978 году".
"Тады гарвыканкам зацвердзіў праграму “Спадчына”. У яе рамках у горадзе мусілі з’явіцца мемарыяльныя дошкі некалькім славутым гарадзенцам, у тым ліку і Быкаву, — расказаў Уладзімір Панцялееў. — На этапе ўзгаднення з вышэйшым кіраўніцтвам — абласным выканаўчым камітэтам — гэтая справа заціхла. Я не стаў высвятляць прычыну…".
Тым часам гродзенскія ўдзельнікі кампаніі “Гавары праўду!” сабралі больш за 300 подпісаў за перайменаванне вуліцы Парыжскай Камуны, што ў самым цэнтры горада, у вуліцу імя Васіля Быкава. Актывісты робяць стаўку на тое, што гэта вуліца невялікая: выдаткі, звязаныя з вырабам новых шыльдаў, не будуць вялікімі, і спадзяюцца на спагаду ўладаў у сувязі з 65-годдзем Вялікай Айчыннай вайны, маўляў, Быкаў — самы вядомы беларускі франтавік.
Нагадаем, кампанію “Я — за вуліцу Быкава” прапанаваў паэт Уладзімір Някляеў падчас наведвання магілы сусветнавядомага беларускага пісьменніка 7 траўня. Аргкамітэт акцыі плануе сабраць больш за 50 тысяч подпісаў па Беларусі: у вуліцу імя Васіля Быкава таксама заклікаюць перайменаваць вуліцу Ульянаўскую ў Мінску. Імя Васіля Быкава прапануюць надаць таксама адной з будучых станцый сталічнага метро.
Глядзі таксама:
За вуліцу Васіля Быкава падпісаліся ўжо чатыры тысячы беларусаў
Па планах чыноўнікаў вуліца Быкава з’явіцца ў Мінску ў 2030 годзе