У Гродне на ўзроўні 5-га паверха падлеткі трапілі ў "палон" (фота)
Двое хлопчыкаў, вучні 7 класа, знаходзіліся ў будаўнічым фасадным пад'ёмніку.
Яны здолелі падняцца да пятага паверху, а апусціць пад'ёмнік самастойна не змаглі. На месца прыехалі выратавальнікі, якія знялі дзяцей на балкон 5-га паверха. У меддапамозе патрэбы яны не мелі, адзначае прэс-служба МНС.
Паведамляецца, што пад'ёмнік належыць рамонтна-будаўнічаму прадпрыемству, якое праводзіць уцяпленне фасада будынка.

Фота — mchs.gov.by