У Гродне памежнікі затрымлівалі беларускіх студэнтаў, якія ехалі з Польшчы
Учора вечарам пагранічнікі затрымлівалі ў Гродне двух беларускіх студэнтаў, якія вярталіся з Польшчы, дзе навучаюцца па праграме Каліноўскага. У Сцяпана Свідзерскага і Аляксея Трубкіна забралі пашпарты і каля двух
гадзінаў трымалі ў тэрмінале гродзенскага вакзала. Пасля праверкі
дакументаў і агляду асабістых рэчаў студэнтаў адпусцілі, прычыны
затрымання так і не былі патлумачаныя.
Сцяпан Свідэрскі звязвае здарэнне з "Еўрапейскім маршам", які ў нядзелю пройдзе ў Мінску, а таксама з пільнай увагай праваахоўных органаў да беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы.
БелаПАН
Сцяпан Свідэрскі звязвае здарэнне з "Еўрапейскім маршам", які ў нядзелю пройдзе ў Мінску, а таксама з пільнай увагай праваахоўных органаў да беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы.
БелаПАН