У Гродне прымушаюць пісаць тлумачэнні тых, хто не дае подпіс за Лукашэнку

У дамах на вуліцы Церашковай сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі хадзілі з ужо запоўненымі друкаванымі падпіснымі лістамі. Калі жыхары, унесеныя ў спісы, адмаўляліся падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку, збіральнік подпісаў ставіў насупраць іх прозвішча пазначэнне “отказ” – паведамляе ініцыятыва “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. У гродзенскім дзіцячым садку № 73 працаўнікоў, што адмовіліся падпісвацца ў падтрыманне цяперашняга кіраўніка дзяржавы, прымушаюць пісаць тлумачэнні. Гродзенскія незалежныя назіральнікі называюць такія праявы адміністрацыйнага ціску парушэннем выбарчага заканадаўства, паведамляе Белсат.