У Гродне ў Ноч музеяў пакажуць дакументы Рэчы паспалітай і оперу пра Хрыста

Оперу “Ісус Хрыстос — суперзорка” пакажуць студэнты гродзенскага педагагічнага каледжа ў Ноч музеяў, якая пройдзе 16 траўня.
Маладыя артысты выступяць на прыступках Новага замку. Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, які месціцца ў старым і новым замках, арганізоўваюць начную праграму другі год.

На гэты раз яна пачнецца ў восем вечара і закончыцца апоўначы. У продаж паступіць усяго сто білетаў.

Гасцям прэзентуюць унікальны экспанат – арыгінал дакумента, прынятага на апошнім, “нямым” сейме Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў Гродне і зацвердзіў другі падзел дзяржавы паміж суседзямі. Потым іх чакае вандроўка па залах з даведнікам, якія дапаможа знайсці незвычайныя экспанаты.

Наступны пункт – опера. Закончыцца свята фаер-шоў.