У Гродне ўлады дазволілі рэкламу беларускамоўных груп у дзіцячых садках

Толькі ў чацвер улады Гродна выдалі Бацькоўскаму камітэту дазвол на правядзеньне рэкламнай акцыі ў грамадскім транспарце і ва ўстановах горада па стварэнні беларускамоўных груп у дзіцячых садках. Нагадаем, яшчэ летась рэклама ў грамадскім транспарце была забаронена. Цяпер прадстаўнікі камітэту ўбачылі ў дакуменце змены, якія іх не задавальняюць. На рэкламу ў кожнай установе альбо прадпрыемстве паперы з дазволам будуць выдавацца асобна.

Вось што распавёў Еўрарадыё прадстаўнік Бацькоўскаму камітэту Ігар Кузьмініч:

“Ніводнага тэлефона прадстаўнікоў Бацькоўскага камітэта ў рэкламе не будзе. Тэлефанаванні будуць адбывацца толькі ў адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага адзелаў адукацыі.

Хто будзе размаўляць, як будуць размаўляць, для мяне застаецца загадкай. Мой нумар тэлефона таксама забаранілі даваць у рэкламе. Мне сказалі, што я з’яўляюся прыватнай асобай, а падаюцца тэлефоны дзяржаўных установаў”.


Сяргей Апановіч
, Еўрарадыё, Гродна