У Гродне з былога будынку "Знешэканамбанка" 5 дзён выносілі шматтонны сейф

У Гродне спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на працягу пяці дзён выносілі з мясцовага палаца тэкстыльшчыкаў, з памяшкання, які раней займаў "Знешэканамбанк", шматтонны сейф. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

"Толькі адныя дзверы ад гэтага сэйфа важылі больш за тону. Каб разабраць каркас сейфа, умацаваны ў свой час арматурай і заліты бетонам, выратавальнікам давялося ўжыць спецыяльныя інструменты. Пасля гэтага ў пакоі заставаліся толькі дзверы, якія не маглі нават зрушыць з месца 8 чалавек. Было вырашана іх парэзаць на часткі".

Як паведамляе наш карэспандэнт, памяшканне, дзе знаходзіўся сейф, цяпер будзе займаць новы гарадскі дзяржаўны тэлеканал.