У Гродне за хабар арыштавалі дырэктара гандлёвага каледжа
Крымінальная справа распачата ў дачыненні да дырэктара Гродзенскага гандлёвага каледжа. Пра гэта было аб'яўлена ў эфіры праграмы "Панарама" Першага нацыянальнага тэлеканала. Паводле інфармацыі Агенцтва тэлевізійных навін, сума ў 3.000 еўра прызначалася службовай асобе за пралангацыю дагавора арэнды памяшкання, якое належыць навучальнай установе.
Прадпрымальнік, не пагадзіўшыся з такім вырашэннем пытання, звярнуўся з заявай у міліцыю. Аператыўнікі лічаць, што гэта не адзіны карупцыйны ўчынак 49-гадовага дырэктара каледжа. Цяпер ён арыштаваны. Праводзіцца следства.
БелаПАН