У Хоцімскім раёне вясковец ударыў граблямі госця з Расіі за рускія песні
Яго затрымалі. Мужчыне можа пагражаць пазбаўленне волі за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
У вёсцы Батаева Хоцімскага раёна (Магілёўская вобласць) збілі госця з Бранскай вобласці Расіі. Ён прыехаў з жонкай да сваіх знаёмых — 23-гадовага хлопца і яго сужыцелькі. Яны распівалі алкагольныя напоі, а пасля пасварыліся — не змаглі дамовіцца, якія песні будуць слухаць — "каўказскія" ці рускія.
Як адзначае прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці, каб паказаць, хто ў доме гаспадар, вясковец ударыў госця граблямі па галаве. У выніку расіяніна з траўмамі завезлі ў бальніцу. Міліцыянеры затрымалі яго крыўдзіцеля. За наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкодання яму можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 8 гадоў.
Фота: ria.ru