У Італіі арыштаваныя махляры, якія скралі з рахункаў мільён еўра
Групу махляроў арыштавалі італьянскія праваахоўнікі. Зламыснікі здолелі скрасці з онлайн-рахункаў і крэдытных картаў соцень кліентаў "Пошты Італіі" каля мільёна еўра. Як паведамляе РИА "Новости", на працягу года ў паліцыю паступалі
шматлікія скаргі ад жыхароў горада Балонья. Людзі, пераважна студэнты і
пенсіянеры, скардзіліся, што з іх рахункаў рэгулярна знікалі грошы.
Падчас расследавання паліцыя высветліла, што мае справу з камп'ютарным махлярствам. Год таму жыхарам Балоньі было адпраўлена каля мільёна электронных лістоў-пастак, у якіх паведамлялася, што кліентам "Пошты Італіі" неабходна наведаць адзін з сайтаў і прайсці перарэгістрацыю.
Як аказалася, гэта быў сайт-дублёр, створаны на кароткі час для збору асабістай інфармацыі, лагінаў і пароляў доступу да бягучых рахункаў і крэдытных картаў кліентаў. Гэта і дапамагло махлярам скрасці мільён еўра.