У Іўеўскім раёне падчас пажару нябожчык згарэў у хаце разам з труной

Нябожчык згарэў у хаце разам з труной. Здарэнне адбылося ў вёсцы Вольдзікі Іўеўскага раёна.
Ноччу шасцёра сваякоў сабраліся ля труны з братам гаспадыні. Стомленыя, яны заснулі. Выпадкова адзін з іх прачнуўся і разбудзіў астатніх. Яны паспелі выбегчы на вуліцу. Хутчэй за ўсё, дом загарэўся ад свечкі, якая стаяла ля ўзгалоўя нябожчыка.