У Каліфорніі хацелі павялічыць бюджэт за кошт легалізацыі марыхуаны

У Каліфорніі прайшоў рэферэндум аб легалізацыіі марыхуаны. Размова ідзе аб свабодным спажыванні, вырошчванні і продажы марыхуаны асобам, якія дасягнулі 21 года. "Траўку" хацелі прыраўняць да алкаголю і тытуню.  Калі б унесеная прапанова была падтрымана большасцю жыхароў штата, Каліфорнія стане першым у свеце адкрытым і законным рынкам канабіса. Прыхільнікі ідэі сцвярджаюць, што такі крок зробіць рынак адкрытым і кантралюемым, знізіць злачыннасць, а падатак з продажу павялічыць бюджэт, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Як паведамляе gazeta.pl, 56% галасуючых прагаласавалі супраць легалізацыі марыхуаны. Падтрымалі ідэю легалізацыі 43% удзельнікаў рэферэндуму.