У калясках мінскага гіпермаркета Biggz школьнікі возяць смецце

Пра гэта піша onliner.by са спасылкай на работніка рынку "Экспабел". Па яго словах, 2 гады з рынку прыбралі ўсе сметніцы, арганізаваўшы пляцоўку за яго тэрыторыяй. Акрамя таго, звольнілі амаль усіх дворнікаў. Цяпер школьнікі, прагульваючы школу, збіраюць у прадаўцоў смецце за грошы. Смецце яны возяць на гандлёвых калясках гіпермаркета Biggz.



Па словах работніка, па вечарахх у калясках ляжаць рэшткі арганічнага смецця, бегаюць пацукі. Таксама ў калясках бяздомныя возяць ваду з прыбіральні ў бліжэйшыя кавярні. Раніцай супрацоўнікі Biggz збіраюць каляскі і цягнуць іх да ўваходу ў краму.



У гіпермаркеце прызнаюць праблему, але адказнасць перакладаюць на пакупнікоў. Маўляў, пакупнікі не вяртаюць каляскі, а цягнуць з сабой аж да наступнай крамы. Часам каляскі знаходзяць на тралейбусных прыпынках, або нават міліцыянты тэлефануюць і просяць забраць каляскі з двароў.



Фота — gamehouse.by