У карупцыйны скандал трапіў трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па боксе
У Мінску надарыўся карупцыйны скандал, у які апынуўся ўцягнуты старшы трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па боксе Гаджымурад Абдулабекаў. Пра гэта паведамляе "Ежедневник". Скандал адбыўся яшчэ 18 студзеня. Аднак толькі на мінулым тыдні МУС дало першую інфармацыю пра яго. Паводле інфармацыі МУС, пракуратура Цэнтральнага раёна Мінску пачала справу за падбухторванне да дачы хабару на жыхара Мінскага раёна. Мужчыну падазраюць у тым, што ён падбухторваў двух мінчукоў да дачы хабару ў 250 тыс. еўра за выдачу ліцэнзіі на права ажыццяўлення ігральнай дзейнасці. Ён атрымаў 50 тыс. долараў і быў затрыманы, калі перадаваў грошы двум іншым жыхарам сталіцы.
Паводле звестак выдання, у снежні 2009 года два бізнэсоўцы, якія хацелі пачаць у Мінску ігральны бізнэс, скантактаваліся з жыхаром пасёлка Лясны Мінскага раёна, нейкім Курэйчыкам. Ён прапанаваў ім сваё пасярэдніцтва для атрымання адпаведнай ліцэнзіі ў Міністэрстве спорту і турызму. Кошт пытання склаў 250 тыс. еўра. У якасці задатку былі выдадзеныя 50 тысяч долараў.
18 студзеня пры атрыманні грошай пасярэдніка затрымалі аператыўнікі БЭП ГУУС Мінгарвыканкама. Ён пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам. І ўвечары таго ж дня пасярэднік перадаў 20 тыс. долараў старшаму трэнеру Нацыянальнай зборнай Беларусі па боксе Гаджымураду Абдулабекаву і антыкрызіснаму кіраўніку ТАА "Эверласт Ко" Юр'еву. Абодвух адразу ж затрымалі. Міліцыянты падазраюць, нібыта менавіта яны і падбухторвалі бізнэсоўцаў да хабару, прапаноўваючы вырашыць пытанне ў Мінспорту, а Курэйчык быў толькі пасярэднікам.