У касах гомельскага стадыёна "Цэнтральны" засталося каля 1 тысячы білетаў

Каля 1000 білетаў засталося ў касах гомельскага стадыёна "Цэнтральны" на адборачны матч чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Беларусі і Люксембурга. Больш за 11 тысяч білетаў ужо раскупілі аматары футбола.
Гульня адбудзецца сёння, пачатак у 18 гадзінаў. Як паведамілі "Еўрарадыё" у адміністрацыі стадыёна, сёння ўжо рэалізавана каля 500 білетаў па 4 і 5 тысяч рублёў. Самыя дарагія білеты (на "элітную" Паўднёвую трыбуну) - па 10 тысяч рублёў - ужо прададзеныя.

Аншлаг на матчы будзе забяспечаны, перакананыя супрацоўнікі адміністрацыі. Яны адзначаюць, што раніцай у суботу ў Гомелі ішоў дождж, пасля з'явілася соцна. Зараз над "Цэнтральным" вісяць хмары і, магчыма, зноў пройдуць ападкі.