У Каўнасе беларусы змагаюцца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе
У літоўскім Каўнасе 18 сакавіка — пачатак адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па міні-футболе.У стартавым матчы 4-й адборачнай групы зборная Беларусі сустрэнецца з гаспадарамі турніру літоўцамі. На 20 сакавіка прызначаная сустрэча з галоўным фаварытам камандай Італіі, а 22 сакавіка — заключны паядынак супраць грузінскай зборнай.
Да гэтага беларусы тройчы гулялі з Італіяй, зазнаўшы тры паразы, у 12 матчах з літоўцамі здабыта 10 перамог, а ў дзвюх гульнях з грузінамі была зафіксаваная адна нічыя і адзін раз беларускія спартоўцы саступілі.
Перад ад'ездам у Каўнас наша каманда правяла тыднёвы трэніровачны збор і выйграла два спарынгі ва ўдзельнікаў чэмпіянату Беларусі.
БЕЛТА