У Кітаі прагназуюць, што колькасць ахвяраў землятрусу ўзрасце да 50 тысяч

Да 50 тысяч чалавек можа ўзрасці колькасць ахвяраў землятрусу ў Кітаі. Такую інфармацыю распаўсюдзілі ўлады гэтай краіны.  На сённяшні дзень, колькасць загінуўшых у правінцыі Сычуань на паўднёвым-захадзе Кітаю складае больш за 32 тысячы чалавек. Колькасць параненых таксама расце, іх ужо 220 тысяч.

РИА "Новости"