У Клімавічах школьнік здзейсніў налёт на офіс таварыства "Чырвоны Крыж"
У Клімавічах на Магілёўшчыне дзесяцікласнік мясцовай школы-інтэрната абрабаваў і падпаліў офіс раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", хлопец у чатыры гадзіны раніцы ўзламаў дзверы і вынес з памяшкання мікрахвалёўку, а пасля, каб схаваць сляды злачынства, учыніў падпал. Аднак пажар быў аператыўна патушаны. У адносінах зламысніка распачатая крымінальная справа.