У Кобрыне адкрылася выстава вядомага польскага фатографа В.Юркевіча (фота)
Выстава “Вобразы свядомасць беларуска-польскага памежжа” вядомага польскага фатографа Вітольда Юркевіча адкрылася днямі ў Кобрыне. Жыхары горада змогуць убачыць 30 здымкаў з Берасцейшчыны, якія аўтар зрабіў пад час сваіх падарожжаў па Беларусі ў 2006 годзе.
На фотаздымках адлюстраваны быт вяскоўцаў, сённяшні стан цэркваў, касцёлаў, капліц і іншых гістарычных помнікаў, а таксама шматлікія сцэны з вясковай гаспадаркі.
Перад Кобрынам выстава пабывала ў Брэсце. Але ўлады горада не дазволілі правесці яе ў краязнаўчым музеі, таму цягам 2 месяцаў яна працавала ў памяшканні прадпрымальніка. У Кобрыне выстава Юркевіча размясцілася ў гарадскім Доме культуры.
Наведаць яе можна будзе яшчэ на працягу двух тыдняў.