У конкурсе міжнароднага фэсту "Анімаёўка" прымуць удзел 50 мультфільмаў

50 найлепшых мультфільмаў адабраныя экспертнай камісіяй для ўдзелу ў конкурснай праграме ХIII Міжнароднага фэсту анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2010". Ён пройдзе ў Магілёве 13-16 верасня. Як інфармуе БЕЛТА, агулам для ўдзелу ў конкурсе аніматары з 19 краін прадставілі 120 мультфільмаў. З іх і абраныя 50, якія будуць паказаныя падчас свята анімацыі.

Пераможцы конкурсу па традыцыі вызначацца ў пяці намінацыях: анімацыйны фільм, эксперыментальны фільм, фільм для дзяцей, майстар, прыз глядацкіх сімпатый.

Дарэчы, сёлета ў фэсце ўпершыню прымаюць удзел мультфільмы з Башкартастана і Італіі. Своеасаблівы рэкорд паставілі аніматары Літвы: яны даслалі на конкурс больш за 20 работ.