У Косаве затрымлівалі аўтобус з удзельнікамі святкавання ўгодкаў Касцюшкі

Аўтобус з актывістамі брэсцкіх дэмакратычных партый, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый у чацвер затрымалі міліцыянты на ўездзе ў Косава (Івацэвіцкі раён). Яны ехалі на святкаванне 264-х угодкаў Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыну. Міліцыянты правяралі дакументы ў кіроўцы. І калі праверка зацягнулася, пасажыры проста пайшлі ў Мерачоўшчыну да дома-музея Касцюшкі пешшу. У выніку, на саму ўрачыстасць яны спазніліся.
 
Адзначым, што сёння ў Мерачоўшчыну сабралося каля 50 чалавек з усёй краіны, у тым ліку пісьменнік Уладзімір Арлоў і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, бард Зміцер Бартосік.