У Курапатах адбылося памінанне ахвяр сталінізму 1939-га года
Увечары 29 жніўня ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска адбылося памінанне ахвяр сталінізму 1939-га года.
Больш за 30 удзельнікаў цырымоніі ўсклалі кветкі да мемарыяльных знакаў, запалілі лампады, пад бела-чырвона-белымі сцягамі выканалі гімн "Магутны Божа".
31 жніўня прадстаўнікі грамадскасці наведаюць месцы масавых расстрэлаў ахвяр таталітарызму ў Мінску, а 1 верасня на Ваенных могілках сталіцы адбудзецца памінанне ахвяр Другой сусветнай вайны, якая пачалася 70 гадоў таму.
БелаПАН