У Кыргызстане пачаўся завочны суд над Курманбекам Бакіевым
У Бішкеку пачаўся судовы працэс супраць экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева і шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў. 7 красавіка 2010 года мітынгоўцы захапілі будынак урада Кыргызстана, які абаранялі супрацоўнікі Службы дзяржаховы краіны і байцы спецпадраздзялення "Альфа" Дзяржслужбы нацбяспекі. Пры штурме будынку і наступных беспарадкаў загінулі каля 90 чалавек і 1,5 тысячы атрымалі раненні. Улада перайшла ў рукі часовага кааліцыйнага ўрада, куды ўвайшлі лідары апазіцыйных партый. Курманбек Бакіеў пакінуў краіну і знайшоў сховішча ў Беларусі, нагадвае БелаПАН.
На судзе, апроч сваякоў 78 загінулых і звыш 300 пацярпелых і сведкаў, прысутнічаюць таксама каля двух дзясяткаў пракурораў на чале з генпракурорам краіны. Таксама ў зале суда прысутнічаюць адвакаты і грамадскія абаронцы 28 абвінавачваных.
Абвінавачанымі па справе пра масавае забойства, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, праходзяць 28 чалавек. У іх ліку былы прэзідэнт краіны Курманбек Бакіеў, яго брат Джаныбек, які ўзначальваў Службу дзяржаховы, і старэйшы сын Марат. Акрамя таго, да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя экс-кіраўнік Дзяржслужбы нацбяспекі Мурат Суталінаў, былы прэм'ер-міністр краіны Даніяр Усенаў, кіраўнік сакратарыята прэзідэнта Аксана Маляваная і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі рэжыму Бакіева. Таксама пад суд трапілі афіцэры Службы дзяржаховы і спецпадраздзялення "Альфа".