У Лагойскім раёне на возеры выратавалі хлопчыка, а дзяўчынка і мужчына патанулі

У Лагойскім раёне на возеры выратавалі хлопчыка, а дзяўчынка і мужчына патанулі

У Лагойскім раёне на возеры ў вёсцы Завішына патанулі два чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 10 жніўня. Як паведамляе прэс-служба МНС, на возеры перавярнулася лодка. Мясцовыя жыхары дасталі з вады цела патанулага 65-гадовага мужчыны. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца, выратавалі 9-гадовага хлопчыка (ён застаўся на паверхні і трымаўся за лодку ў 30 метрах ад берагу), патрэбы ў шпіталізацыі ён не меў. А вось 12-гадовая дзяўчынка патанула (мужчына спрабаваў яе выратаваць), учора ішлі пошукі яе цела.

Прэс-служба МУС удакладняе, што загінулы мужчына — жыхар Мінска. Целы ўсіх патанулых ужо знайшлі.