У Лас-Вегасе арыштавалі жанчыну, якая кінула пантофлю ў Хілары Клінтан
Здарэнне адбылося ў гатэлі-казіно Mandalay Bay, дзе праходзіла сустрэча супрацоўнікаў Інстытута прамысловай рэцыркуляцыі другаснай сыравіны.
Пантофля паляцела літаральна праз некалькі хвілін пасля таго, як былая "першая лэдзі" ЗША выйшла на сцэну. Клінтан пры інцыдэнце не пацярпела, перадае РБК. Яна прыгнулася, пабачыўшы, што ў яе бок нешта ляціць. Пасля гэтага палітык пажартавала на тэму здарэння, сарваўшы няўпэўненыя апладысменты.
Парушальніца парадку падышла да супрацоўнікаў бяспекі з высока паднятымі рукамі. Яна не патлумачыла свае дзеянні і не назвалася журналістам.
Былая дзяржсакратар ЗША і сенатар ад Дэмакратычнай партыі ад Нью-Ёрка Хілары Клінтан лічыцца адной з самых уплывовых "першых лэдзі" ў гісторыі Злучаных Штатаў. На днях Клінтан заявіла, што думае над удзелам у прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.
Фота — i-g-t.org