У Латвіі турбуюцца, што Беларусь прытрымлівае грузы калійнай солі

Беларусь прытрымлівае грузы калійнай солі, заявіў упраўляючы портам у латвійскім Вентспілсе Імантс Сармуліс. Ён адзначыў, што ў той час, калі на сусветным рынку яна карыстаецца вялікім попытам, беларускі бок моцна скараціў пастаўкі калійнай солі на экспарт.
Дырэктар Дэпартамента транзіту Міністэрства транспарту Латвіі Андрыс Малдупс яшчэ больш катэгарычны. Паводле яго слоў, Латвія "па вялікім рахунку... згубіла грузы калійнай солі з Беларусі".

Як паведамляе сайт regnum.ru, раней праз Вентспілс ішлі вялікія партыі беларускай калійнай солі, а праз порт у літоўскай Клайпедзе — малыя, што было абумоўлена аб'ектыўнымі ўмовамі працы портаў. Цяпер жа з Беларусі ідуць на экспарт выключна малыя партыі, аднак прычына гэтага невядомая.