У Латвіі зрабілі новую зброю, якая страляе... бульбай (фота)

У Латвіі зрабілі новую зброю, якая страляе... бульбай (фота)

У Латвіі зрабілі новую зброю, якая страляе... бульбай. Хуліганы сабралі "самастрэл" з каналізацыйных труб і абстрэльвалі вокны дамоў у адным з раёнаў Рыгі. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ў паліцыю. Калі прыехаў нарад, зламыснікі кінулі зброю і паспрабавалі ўцячы, але іх затрымалі.

Высветлілася, што хуліганам 27 і 25 гадоў. Сваю віну яны цалкам прызналі. Распачаты крымінальны працэс, інфармуе прэс-служба латвійскай паліцыі.